Кантрабанду ўбачаць на рэнтгене

30 марта 2015

Спецыяльныя комплексы для надгляду будуць працаваць у двух пунктах пропусках - на літоўскім і польскім кірунках. Яны дазволяць мытнікам паменшыць чэргі і павялічыць бяспеку меж Беларусі і ўсёй заходняй мяжы Мытнага саюза. Новае абсталяванне сканіруе тавар у фуры, не разгружаючы пры гэтым увесь аўтацягнік. Каб убачыць увесь груз да драбнюткіх дэталяў, спатрэбіцца 5-10 хвілін.

З пачатку года комплекс на КПП "Прывалка" на літоўскім кірунку ўжо двойчы даказаў эфектыўнасць. Мытнікі знайшлі сярод грузу партыі наркотыкаў і цыгарэт. У апошнім выпадку сума кантрабанды склала больш як 5 мільярдаў рублёў.