Кантакты першага ўзроўню могуць знаходзіцца на самаізаляцыі дома

10 апреля 2020
Міністэрства аховы здароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню з адмоўнымі тэстамі знаходзіцца на самаізаляцыі дома да 14  дзён. Кожнаму выдадуць бальнічны і зробяць за два тыдні  тры  тэсты на каранавірусную інфекцыю. Яна пацверджана ў 1793 пацыентаў, якія праходзяць зараз лячэнне ў стацыянары. 169  ужо  паправіліся. 

Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Са 169 чалавек 10 пагадзіліся стаць донарамі ізаімуннай плазмы. І гэты новы навуковы  напрамак у нашага РНПЦ трансфузіялогіі. Мы будзем распрацоўваць новую методыку аказання медыцынскай дапамогі найбольш цяжкім пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй з прымяненнем ізаімуннай плазмы пацыентаў, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю".