Канстытуцыйная камісія пачала працу. Магчымыя змяненні абмяркоўваюцца ў Мінску

31 марта 2021

Канстытуцыйная камісія  сёння пачала сваю працу

Паводле слоў старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча,  разгледзяць кожную прапанову, якая паступіць удзельнікам рабочай групы. Пры гэтым самыя канструктыўныя ініцыятывы ў будучыні могуць быць рэалізаваныя не ў Канстытуцыі, а ў адпаведных законах або прававых актах. Вызначаны рабочы графік (камісія плануе збірацца раз на два тыдні), каб разгледзець прапановы па кожным з раздзелаў асноўнага закону краіны.

Пётр Міклашэвіч, старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі: "Зараз не стаіць задача напісаць Канстытуцыю з чыстага ліста. Канстытуцыя была прынятая, нагадаю, у 1994 годзе, змяненні былі ўнесеныя ў 1996 годзе. І вось ужо каля 30 гадоў Рэспубліка Беларусь устойліва, дынамічна, бяспечна развіваецца. Мы дасягаем прагрэсу па розных кірунках. І сёння на сучасным этапе неабходна ўмацаваць прававы каркас нашага асноўнага закону, каб даць магчымасць рэгуляваць на самым высокім узроўні сучасным грамадскія адносіны па ўсіх кірунках".

Апроч арганізацыйных і юрыдычных пытанняў, сёння пачалі разглядаць прапановы па другім раздзеле Канстытуцыі

. Як адзначыў Пётр Міклашэвіч,   сімвалічна, адзначыў,  што працу камісія пачала з такога найважнейшага паняцця, як правы і свабоды грамадзяніна. Сярод прапаноў ад грамадзян гучаць тэмы абароны персанальных звестак, традыцыйных асноў сям'і, увядзення інстытута ўпаўнаважаных па правах чалавека, а таксама ўзмацнення жорсткасці адказнасці пры парушэнні правоў асобы. Канстытуцыйная камісія працягне працу ўвесь дзень.