Стала вядома імя прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Славянскім базары ў Віцебску". Канстанцін Мазуркевіч - пераможца рэспубліканскага нацыянальнага адбору. Вакаліст - з Мінска, яму 13 гадоў. Першая конкурсная песня "Падзяка сэрца" атрымала максімальную колькасць балаў на конкурсе - 90 - і адразу вывела ўдзельніка на першае месца ў табліцы.
Другое месца з разрывам 9 балаў у прадстаўніцы Брэста Сафіі Рустамавай, у топ-3 увайшла магіляўчанка Анастасія Дзмітрачкова
Усяго ж на сцэне барысаўскага Палаца культуры 10 юных вакалістаў. Роўна палова ўдзельнікаў - з Мінска. Змагаліся за званне прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе і вакалісты з Магілёва, Брэста, Гомельскай і Мінскай абласцей. Іх чысціню інтанацыі, свежае гучанне песень на мове і, мабыць, галоўнае - эмоцыю ацэньвалі прафесіяналы на чале з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Анастасіяй Масквіной. Менш як праз дзве гадзіны пачнецца вакальнае спаборніцтва ў дарослых выканаўцаў. За прамой трансляцыяй конкурсу можна сачыць на тэлеканале "Беларусь 3".
Канстанцін Мазуркевіч - пераможца рэспубліканскага нацыянальнага адбору на дзіцячым "Славянскім базары"
20 марта 2021













