Канкурсанты з Украіны, Уэльса і Партугаліі пабывалі ў Музеі Янкі Купалы

22 ноября 2018

Дні ў юных вакалістаў насычаныя, зрэшты, ёсць месца і вольнаму часу. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі з Украіны, Уэльса і Партугаліі пабывалі ў гасцях у музеі беларускага класіка Янкі Купалы. Знаёмства з творчасцю літаратара ў іх пачалося з відэароліка "Купалле". У фармаце 3D супрацоўнікі музея паказалі свята, якое і падарыла псеўданім паэту. Народныя гульні, майстар-клас па танцах, галаграфічны тэатр - менавіта так у музеі распавялі пра Песняра. Кожны ўдзельнік нават стварыў сваю ляльку-абярэг з ільняных нітак і вывучыў куплет народнай песні на беларускай мове.

 

Пасля экскурсіі канкурсанты атрымалі салодкія падарункі. Па арыгінальным дызайн-макеце спецыяльна да дзіцячага "Еўрабачання" музей замовіў пернікі з адлюстраваннем купальскага вянка. Пачастунак адпавядае слогану “Еўрабачання” "Запальвай". На перніках таксама агонь - сімвал Купалля.