Конкурс "Юны моднік" прайшоў у Смалявічах

26 февраля 2016

Джэк Варабей, Д'Артаньян і Людовік XIV… Любімыя вобразы знакамітых герояў дэманстравалі ў Смалявічах падчас конкурсу «Юны моднік». На сцэне Дома культуры дзевяць фіналістаў праекта ва ўзросце ад шасці гадоў змагаліся ў розных намінацыях: "Містэр артыстычнасць", "фотамадэль", "тэлезорка"… На працягу адборачнага тура ішло і інтэрнэт-галасаванне.

Конкурс праходзіў у межах моднага фестывалю, які ў горадзе ладзіўся ўпершыню. Рыхтуюцца да яго год. А ў сакавіку і ліпені адбудуцца творчыя спаборніцтвы «Міс і містэр Смалявічы».