Конкурс Упрыгожым Беларусь кветкамі

16 сентября 2014
Кветкі, садавіна і кампазіцыі з бульбы. Адразу два конкурсы прайшлі сёння ў Мінску. Удзельнікі з усіх абласцей краіны аформілі выставачныя кампазіцыі для даследчага конкурсу. Самая відовішчная яго частка - кветачны дыван. Таксама прайшоў і конкурс Упрыгожым Беларусь кветкамі. Дзевятнаццаць каманд юных фларыстаў прадэманстравалі арыгінальныя погляды на бульбу. Для стварэння кампазіцый выкарыстоўвалі клубні, зеляніну і нават кветкі. Дыплом першай ступені атрымалі каманды Мінска і Салігорска. Другое месца падзялілі прадстаўнікі сталіцы і вобласці.

Юныя пераможцы атрымалі пуцёўкі ў дзіцячы лагер Зубраня. Паглядзець на работы можна ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі да 16 кастрычніка.