Конкурс прафмайстэрства сярод будучых прадаўцоў завяршыўся ў Мінску

18 февраля 2020
Конкурс прафмайстэрства завяршыўся ў сталіцы. У каледжы гандлю будучыя прадаўцы і тавараведы свае ўменні праяўлялі на практыцы: знаходзілі парушэнні продажу тавараў, выяўлялі іх прыдатнасць і расшыфроўвалі маркіровачныя знакі. Своеасаблівы стрэс-тэст  прайшлі два дзясяткі навучэнцаў.

Такія прафесійныя конкурсы ладзяцца на працягу года як сярод студэнтаў, так і ўжо працаўладкаваных спецыялістаў.