Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці сабраў "Талентаў XXI стагоддзя" ў Мінскай вобласці

17 мая 2017

Навуковыя даследаванні зорнага неба і планет, камп'ютарныя праграмныя прадукты і аўтарскія радыёэлектронныя прыборы. Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці сабраў «Талентаў XXI стагоддзя» ў Мінскай вобласці. А гэта тры сотні маладых даследчыкаў, астраномаў, журналістаў, праграмістаў з Саюзнай дзяржавы. Усяго 8 каманд з Беларусі і 15 – з Расіі. У кожнай дружыне па 12 чалавек, якія прэзентавалі свае дасягненні ў пэўных секцыях. У прыватнасці - «Тэхнічнае мадэляванне і канструяванне», «Мультымедыйныя тэхналогіі», «Астраномія і касманаўтыка». Між тым, кожны дзень у конкурсным тыдні тэматычны. Сённяшні прысвяцілі навуцы. Юныя вынаходнікі сустрэліся на майстар-класах і семінарах з вядомымі навукоўцамі і даследчыкамі.

Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці прадоўжыцца яшчэ два дні. Завершыцца інтэлектуальнае спаборніцтва ў чацвер культурнай праграмай. Ад экскурсіі па «Лініі Сталіна» да вандровак па "алмазным" кнігасховішчы краіны. Наступны ж раз маладыя вынаходнікі і навукоўцы збяруцца на конкурсе праз год ужо ў Санкт-Пецярбургу.