Выратаваць глушца! Конкурс на лепшую паштоўку ў падтрымку акцыі па абароне рэдкага крылатага аб’явіла арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. У конкурсе арнітолагі запрашаюць прыняць удзел сталічных школьнікаў. Працу можна выканаць у розных тэхніках: намаляваць уручную або з дапамогай электронных праграм ці зрабіць аплікацыю. Лепшыя работы будуць адзначаны дыпломамі і прызамі.
Нягледзячы на пацяпленне, яшчэ не ўсе птушкі вярнуліся з поўдня. У маі прылятаюць стрыжы - веснікі лета, іх арнітолагі чакаюць з нецярпеннем. Маленькія птушкі прылятаюць да нас аднымі з апошніх.
Конкурс на лепшую "птушыную" паштоўку праводзяць арнітолагі
22 апреля 2020













