Конкурс на лепшую паштовую марку стартаваў у Беларусі

17 февраля 2015

Зараз адпраўляць свае паштоўкі можна і традыцыйна, і электроннай поштай. Дарэчы, у першы дзень было атрымана каля пяцідзесяці заявак на электронную пошту. Сёлета арганізатары змянілі тэрміны галасавання. Даслаць свой адказ можна строга з шаснаццатага лютага па васямнаццатага сакавіка. Калі паштоўка прыйшла раней ці пазней даты, ліст будзе несапраўдны.

Летась лепшым стаў паштовы блок 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Пра марку - пераможцу гэтага года мы даведаемся пасля дваццаць пятага сакавіка. Пяцьдзясят чалавек, якія адгадаюць лепшую марку, атрымаюць філатэлісцкія наборы.