Конкурс на лепшую паштовую марку

7 марта 2015

Тут і выявы спартсменаў, і нават касманаўтаў. Да 18-га сакавіка ў кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць ацаніць і выбраць паштовы блок, які найбольш спадабаўся. У конкурсе ўдзельнічаюць мінчане розных узростаў. Сярод іх ёсць і тыя, хто мае шматтысячную калекцыю марак, і пакуль яшчэ навічкі. Юлія Плытнік працягне тэму.

Сяргей Піліповіч пачаў збіраць калекцыю марак яшчэ ў першым класе. Паступова захапіўся філатэліяй сур’ёзна. Бацька натхніў.

Спачатку па марках занатоўваў гісторыю. Падзеі Першай сусветнай вайны, затым Другой. Знайсці рэдкі экзэмпляр няпроста, таксама як і яго правільна ідэнтыфікаваць.

Клуб філатэлістаў аб’ядноўвае калекцыянераў марак. Кожны тыдзень яны сустракаюцца, каб абмяняцца рэдкімі экзэмплярамі. Тыя, што прывезлі з-за мяжы, карыстаюцца асаблівым попытам.

Кожны прыходзіць у клуб вось з такім альбомам, у якім калекцыі марак. Напрыклад, тут з Германіі, Кубы, Парагвая, Расіі. Часцей за ўсё філатэлісты абменьваюцца маркамі, але могуць і набываць за грошы. Кошт залежыць ад тыражу і папулярнасці.

З першага погляду маленькі лісток паперы, а на самай справе – рэдкі экспанат, датаваны 19-м стагоддзем. Для філатэлістаў – каштоўны экзэмпляр.

Аматараў калекцыянавання з кожным годам менш не становіцца. Побач з філатэлістамі працуе клуб нумізматаў – тых, хто збірае манеты. Абменьваюцца ордэнамі, медалямі і значкамі фалерысты. А апошнім часам з’явілася яшчэ адна тэндэнцыя – збіраць і абменьвацца абгорткамі ад марожанага і цукерак.