Конкурс на лепшы студэнцкі стартап прайшоў у БНТУ

13 января 2020
17 тысяч рублёў прызавога фонду, месца ва ўніверсітэцкім тэхнапарку і падтрымка вопытных ментараў.   Конкурс на лепшы стартап-праект прайшоў у БНТУ. На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі праводзілі даследаванні, разлічвалі бюджэт, каб уразіць інвестараў і рэктарат універсітэта. З 19-ці праектаў  у фінале апынулася 9. У выніку  першае, другое і трэцяе месца занялі студэнты і магістранты архітэктурнага, ваенна-тэхнічнага і машынабудаўнічага факультэтаў. Перамог праект  па дэталёвай навігацыі па кампусу ўніверсітэта.

БНТУ ўваходзіць у спіс беларускіх ВНУ, аб'яднаных праектам "Універсітэт 3.0". Праект прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне з бізнес-супольнасцю і развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў у студэнтаў, а таксама стварэнне інавацыйнай інфраструктуры і ўласных тэхнапаркаў.