Конкурс на лепшы гербарый праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы

4 августа 2020
Стаць Гары Потэрам альбо доктарам медыцыны можна ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Супрацоўнікі кнігасховішча аб'явілі конкурс для дзяцей і дарослых на лепшы гербарый. У чытачоў з'явіцца магчымасць параўнаць свае кветкі з тымі, якія старажытныя навукоўцы апісвалі ў сваіх кнігах. Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з лацінскімі назвамі лекавых раслін і даведацца, што чарадзейны асфодэлюс з кнігі Гары Потэра – гэта звычайны сухацвет.

Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: "На партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі размешчаны якасныя старажытныя копіі старадрукаў. Можна іх пагартаць, паглядзець выявы, вывучаць, прыгледзецца да сучасных раслін. Стварыць свой гербарый і засушыць расліны,  пасля параўноўваць, рабіць фотаздымкі. Просім дасылаць на электронную пошту, якая ёсць на партале бібліятэкі ў інфармацыйным лісце. І мы размесцім лепшыя работы на сайце разам з аўтарам гербарыя".

Конкурс будзе доўжыцца на працягу ўсяго жніўня, таму ўдзельнікі могуць сабраць і засушыць як мага больш раслін.