Конкурс маладых бізнесменаў "Стартап 2015" прайшоў у Мінску

14 декабря 2015

Арыгінальныя ідэі і рашэнні прэзентаваны ў Мінску на конкурсе маладых бізнесменаў “Стартап 2015”. Вопытам з пачаткоўцамі падзяліліся кіраўнікі і топ-менеджары буйных кампаній Беларусі і Еўропы. У сваю чаргу маладыя бізнесмены прадэманстравалі амаль паўсотні інавацыйных праектаў. Напрыклад, сацыяльная сетка гістарычных асоб, віртуальны юрыст і онлайн - планіроўшчык дня.

Выгада ад увасаблення ідэй, у тым ліку і маладых прадпрымальнікаў, станоўча адлюстроўваецца і на эканамічным стане горада. Сёлета малы і сярэдні бізнес прынёс бюджэту Мінска каля 35 % даходу.