Конкурс "Лепшы тавар Беларусі"

13 марта 2017

Самыя вядомыя, якасныя і інавацыйныя. 16 прадпрыемстваў Мінска сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы тавар Беларусі». Пераможцы ад сталіцы разам прапануюць 25 тавараў - гэта вырабы хлебапякарнай, кандытарскай, медыцынскай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. У кожнай намінацыі таварам прысуджаецца статус "Навінка года", «Стабільная якасць", а таксама спецузнагароды: «Лепшы ў галіне і рэгіёне».

Сёлета пераможцаў прэміі «Тавар года» ўпершыню акрамя прафесійнага журы вызначалі звычайныя спажыўцы. У апытанні прымалі ўдзел не толькі жыхары Беларусі, але і Расіі, Літвы, Вялікабрытаніі і Казахстана.

Арганізатары прэміі – Дзяржстандарт, таксама абласныя і Мінскі выканкамы. Прадпрыемствы, якія атрымалі званне «Тавар года», атрымліваюць права размяшчаць лагатып конкурсу на сваёй упакоўцы на працягу двух гадоў.