Конкурс дэкламатараў сёння прымала Нацыянальная бібліятэка

20 декабря 2018

За званне лепшага ў чытанні паэзіі і прозы на беларускай мове пазмагаліся 34 школьнікі. Ідэйны натхняльнік спаборніцтва - старшыня Наваполацкага філіяла аб'яднання "Белая Русь" Вадзім Дзевятоўскі. Таксама выступленні канкурсантаў ацэньвалі беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч і намеснік галоўнага дырэктара Агенцтва тэленавін, тэлевядучая і мая калега Вікторыя Сянкевіч.

 

Таксама для ўдзельнікаў правялі экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы. А вечарам школьнікі адправіліся на цыркавы паказ.