Конкурс чытачоў аб'яднаў больш за паўтары сотні дзяцей з Наваполацка і Полацка

27 ноября 2014

6 конкурс чытачоў ужо аб'яднаў больш за паўтары соцень дзяцей з Наваполацка і Полацка. У розныя гады конкурс быў прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. Гэтым разам - напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі - тэма вайны.


Ініцыятыва правядзення конкурсу належыць Наваполацкаму актыву Белай Русі. Для фіналістаў арганізатары прыгатавалі сапраўдны падарунак - вырашальны тур пройдзе ў Мінску ў новым музеі Вялікай Айчыннай вайны.