Канфлікт інтарэсаў у Талачынскім раёне

25 августа 2016

Няпростая сітуацыя склалася ў Талачынскім раёне. Па сутнасці канфлікт інтарэсаў. З аднаго боку, жыхары вёсак Волкавічы і Багрынава, з другога, - фермеры. Рэч у тым, што людзей не задавальняе вымушанае суседства са свінафермай. Сапсаваная экалогія і смурод, па словах вяскоўцаў, - гэта толькі вяршыня айсберга тых праблем, з якімі ім давялося сутыкнуцца. Як удалося высветліць нашаму карэспандэнту, у некаторых месцах парушаныя элементарныя санітарныя нормы. Разабрацца ў няпростай сітуацыі, калі бізнес адных ушчамляе інтарэсы другіх, спрабаваў Юрый Шаўчук (відэа).