Канфіскоўваць лодкі ў парушальнікаў прапаноўвае інспекцыя па маламерных суднах

7 июня 2016

Канфіскоўваць лодкі ў парушальнікаў прапаноўвае інспекцыя па маламерных суднах сумесна з МНС Беларусі. Праект дакумента матывуе ўладальнікаў катараў і лодак выконваць правілы. У нас у краіне амаль 300 000 такіх суднаў. Падрабязней - Юрый Шаўчук.

Аддаць швартовы і ў шлях. Так пачынаецца кожны рабочы дзень інспектараў па маламерных суднах Антона і Віктара. Напарнікі працуюць на Заслаўскім вадасховішчы. Іх мэта - злавіць парушальнікаў, якія не выконваюць правілы карыстання лодкамі і катарамі.

Шукаць парушальнікаў доўга не прыйшлося. Літаральна праз некалькі хвілін на гарызонце з'явілася лодка з пасажырамі без камізэлек. А кожны, хто спускаецца на ваду, абавязаны апранаць гэты выратавальны атрыбут.

"Нельга", - адказваюць інспектары і апраўляюцца да берага, каб праверыць дакументы парушальніка. Дарэчы, усе неабходныя паперы, якія дазваляюць кіраваць суднам, заваёўнікі хваляў павінны мець пры сабе, але ёсць і іншыя патрабаванні, якія абавязаны ведаць кожны капітан нават самага маленькага карабля.

Антон Астапенка, начальнік Дзяржінспекцыі па маламерных суднах Мінскай вобласці: "Кожнае маламернае судна мае сваю грузападымальнасць і грузаёмістасць. Калі нормы не выкананыя, гэта значыць перавышаныя, ідзе парушэнне правіл карыстання. Штраф ад 5 да 9 базавых. За тое, што вы перагрузілі судна, паставілі рухавік, які перавышае дапушчальную норму. Пасадзілі 5 чалавек замест 4. Гэта ўсё будзе з'яўляцца адміністрацыйным правапарушэннем".

Але ў будучыні да злосных парушальнікаў могуць быць ужытыя і больш кардынальныя меры. Напрыклад, канфіскацыя катара. Сумесная праца па распрацоўцы дакумента, які надзеліць інспектараў такім правам, праходзіць у шчыльным супрацоўніцтве з МНС.

За дзяжурства інспектары робяць круг прыкладна 20-25 кіламетраў. За дзень жа такіх выездаў бывае 4-5. Усё залежыць ад надвор'я і ад наведвальнасці акваторыі. Пад кантроль трапляе тэрыторыя ўсяго Заслаўскага вадасховішча.

За час нашага сумеснага выезду мы злавілі яшчэ некалькіх парушальнікаў. Прычына пільнай увагі з боку інспектараў усё тая ж - адсутнасць выратавальных камізэлек. Усе ўладальнікі лодак былі папярэджаныя. Застаецца спадзявацца, што старанні Антона і Віктара не будуць марныя, бо вада ў адрозненне ад іх памылак не даруе.