Канфіскацыя аўтамабіляў у п'яных вадзіцеляў пачалася

13 ноября 2013

Літаральна некалькі гадзін таму ўпершыню ў Беларусі ў Мінску ў п'янага вадзіцеля канфіскавалі аўтамабіль. Рашэнне суда было агучана на выязным слуханні ў ДАІ Першамайскага раёна сталіцы. Мы атрымалі эксклюзіўныя кадры пасяджэння. Вось вердыкт Феміды.


Гэта першая канфіскацыя аўтамабіля за п'яную язду. Нагадаем, новы закон уступіў у сілу 24 кастрычніка. Зараз ужо асуджанага дарожны патруль спыніў праз 4 дні пасля ўступлення ў сілу паправак у Крымінальны і Адміністрацыйны кодэкс. Мужчыну спынілі па шляху з вёскі ў сталіцу на першым кіламетры МКАД. Медагляд паказаў у яго ў крыві без малога адну праміле алкаголю. Сам парушальнік сцвярджае, што выпіў толькі палову бутэлькі піва. Але гэта не адзінае парушэнне. Раней таксама за п'яную язду ён быў аштрафаваны і пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання. І, тым не менш, зноў сеў за руль.


Тамара Высоцкая, старшыня суда Першамайскага раёна Мінска:


Дадзенае злачынства грамадзянін учыніў пасля заканчэння 3 дзён літаральна пасля ўнясення змяненняў заканадаўства і ўступлення іх у сілу. Аўтамабіль, на якім учынена злачынства, зарэгістраваны на іншую асобу. Разам з тым па рашэнні суда гэты аўтамабіль падлягае канфіскацыі, паколькі для суда не мае значэнне прыналежнасць аўтамабіля.



Канфіскаваны аўтамабіль будзе выстаўлены на продаж. Яго кошт установіць камісія па рабоце з маёмасцю. Калі былы ўладальнік вырашыць вярнуць машыну, яму прыйдзецца рабіць гэта на агульных падставах, г.з. плаціць поўны кошт.