Канчатковыя тэрміны забароны на лоўлю рыбы з-за нерасту пераносіць не будуць

11 мая 2020
Нягледзячы на тое што з-за цёплага надвор'я сезон стартаваў на 10 дзён раней. Так, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях абмежаванні будуць дзейнічаць па 18 мая, у Мінскім, Магілёўскім і Гродзенскім рэгіёне - па 30 мая, а ў Віцебскай вобласці па 8 чэрвеня. Зараз перыяд размнажэння рыб у самым разгары. Тым часам у дзяржінспекцыі нагадалі асноўныя правілы рыбалоўства.

І ўсё ж некаторыя рыбакі грэбуюць правіламі лоўлі. Напрыклад, у Чэрыкаўскім раёне дзяржінспектары затрымалі чатырох браканьераў, якія электравудай вылавілі 26 кілаграмаў рыбы. Шкода прыродзе склала больш за 50 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Дэталі электравуды, а таксама іншыя забароненыя снасці знайшлі ў парушальнікаў у Іўеўскім раёне. Паведамляецца, што трое мужчын сеткамі вылавілі 11 ляшчоў і лінёў. Незконная рыбалка каштавала  браканьерам  3 тысячы рублёў.