Тарты, пірагі і круасаны. Зараз амаль ўсе кандытарскія прадпрыемствы сталічнага рэгіёна павялічваюць вытворчасць у тры-чатыры разы. Попыт на прадукцыю ўзрастае з надыходам свят. Салодкія вырабы набываюць і прадпрыемствы ў падарунак для сваіх работнікаў.
Якія прысмакі рыхтуюць жыхары Клецкага раёна, даведалася Антаніна Станкевіч. Яна захапілася кулінарыяй яшчэ ў дзяцінстве. І хоць Алена Касцянюк упэўнена, што гатаваць прыгожа і смачна можа кожная гаспадыня, усе ж яе фірменныя тарты – самыя сапраўдныя шэдэўры. Апошнія гадоў пяць яе сваякі і сябры нават не задумваюцца, у якасці падарунка чакаюць ад Алены менавіта фірменны торт. Лепшае ўпрыгажэнне любога свята.
Аднак і больш простая выпечка ў гаспадыні атрымліваецца надзвычай смачнай. Спецыяльна для нашай здымачнай групы сёння жанчына гатуе фірменныя калядныя кексы. Мука, масла, цукар, але галоўны інгрэдыент – каб усе было зроблена з душой.
Сапраўдны вытворчы бум у гэтыя хвіліны і на Клецкім харчовым заводзе. За змену трэба паспець зрабіць больш за трыста тартоў – буйны заказ ад аднаго з прадпрыемстваў. Ды і гандлёвая сетка ў перадсвяточныя дні толькі і паспявае адсылаць на прадпрыемства заяўкі. Гэтымі днямі кандытарка - тавар павышанага попыту.
Кіпіць работа і ў іншых цэхах. Печыва, рулеты, бісквіты, пірожныя – уся салодкая прадукцыя зараз карыстаецца асаблівым попытам. Не дзіўна, что менавіта ў снежні аб'ем салодкай вытворчасці на заводах павялічваецца ў тры, а то і ў чатыры разы.
А тым часам Алена Касцянюк як раз дастае з духоўкі румяныя кексы. Апошнія штрыхі і калядныя прысмакі гатовыя.
Салодкія стравы – абавязковы атрыбут святочнага стала беларусаў. Бо лічыцца: трэба сустракаць новы год салодка і смачна, каб такім чынам яго і правесці.













