Кандытарскія фабрыкі Беларусі рыхтуюць навагоднія падарункі

10 декабря 2019
Свята, пра якое мы адразу даведваемся па яркіх фанціках і смачных цукерках! Самая гарачая пара наступіла для кандытарскіх прадпрыемстваў. Так, на самай буйной беларускай фабрыцы, якая знаходзіцца ў сталіцы, ўжо сабралі адзін мільён навагодніх падарункаў. У найбліжэйшы час гэтая лічба павялічыцца яшчэ на 20%. Усе цэхі працуюць амаль кругласутачна. У асартыменце - большы акцэнт на малочны шакалад, а таксама цукеркі з экзатычнымі начынкамі. Ёсць магчымасць зрабіць і эксклюзіўныя навагоднія падарункі ў выглядзе шакаладных карцін.

Таццяна Пармон, начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы кандытарскай фабрыкі: "Па жаданні пакупнікоў мы падыходзім індывідуальна да кожнага з іх. Мы вырабляем спецпадарункі з арыгінальным складам. Можам пакласці туды, калі кліент пажадае, толькі адны карамелькі, бо трапляюцца і такія! Можам толькі шакалад, але, як правіла, усе жадаюць, каб быў разнастайны асартымент, які выпускае наша прадпрыемства". 

Сімвалічна, што на найбуйнейшай кандытарскай фабрыцы ў краіне да дзяцей асаблівае стаўленне. Дзве трэці яго супрацоўнікаў - гэта жанчыны. На прадпрыемстве 50 шматдзетных сем'яў.