Каму трэба заставацца дома? Урад устанавіў патрабаванні па самаізаляцыі грамадзян

9 апреля 2020
Міністэрства аховы здароўя  не выключае новых выпадкаў завозу каранавіруса, паколькі частка беларускіх грамадзян па-ранейшаму знаходзіцца за межамі краіны. Паводле слоў міністра, учора былі зарэгістраваны выпадкі завозу з Нью-Дэлі і Лондана. Каб не дапусціць далейшага распаўсюджвання інфекцыі, урад прыняў пастанову, вызначыўшы самаізаляцыю як абавязковае дзяржаўнае мерапрыемства.
Такім чынам, самаізалявацца павінны грамадзяне Беларусі, а таксама іншаземцы, у якіх дыягнаставаны каранавірус. Акрамя таго, абмежаванні датычацца кантактаў першага і другога ўзроўняў. 
Для першага ўзроўню гэта 14 дзён ізаляцыі з моманту апошняга кантакту з хворым, для другога - да моманту знікнення сімптомаў (відэа).