Камп'ютарная тамаграфія, рэнтген і пластычныя аперацыі сталі даступныя для жывёл

30 марта 2020
Камп'ютарная тамаграфія, рэнтген і пластычныя аперацыі  -  усе гэтыя медыцынскія працэдуры нядаўна сталі даступныя і для жывёл. У Мінску ўсё больш ветэрынарных цэнтраў, дзе клапоцяцца пра здароўе жывёл і праводзяць высокатэхналагічныя аперацыі, у тым ліку пластычныя. Дарэчы, свой прыём урач-ветэрынар заўсёды вядзе для дваіх: агляд  жывёлы і абавязковая гутарка  з гаспадаром. Бо толькі ўладальнік кошкі, сабакі, труса або хамячка можа падказаць, што здарылася з яго гадаванцам. І пасля дыягностыкі ветэрынар паставіць дыягназ. Акрамя ветэрынараў,  у Мінску працуюць і прадстаўнікі яшчэ адной цікавай прафесіі -  грумеры . Гэта спецыялісты, якія адказваюць за знешні выгляд і гігіену дамашніх гадаванцаў і могуць зрабіць складаную ўкладку для любой пароды сабак і катоў.