Камп'ютарныя веды для беларускіх малышоў

15 октября 2015

Камп'ютарным азам беларускіх малышоў будуць навучаць яшчэ да таго, як яны пойдуць у школу. Пра такія планы распавёў сёння міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў на міжнародным форуме, прысвечаным дашкольнай адукацыі. У сценах Нацыянальнай бібліятэкі сталіцы ўпершыню сабраліся спецыялісты, настаўнікі, выхавальнікі з 10 краін. Многія з іх адзначаюць, што сёння дашкольную адукацыю ў Беларусі можна ставіць у прыклад міжнароднай супольнасці.

Кетэван Сулава, магістр сацыялогіі і вывучэння развіцця Aflatoun International (Нідэрланды): "Мы вельмі цікавімся, якія ёсць інавацыйныя падыходы і методыкі тут, у Беларусі. Я ўжо паглядзела - вельмі цікава. Ёсць чаму павучыцца нам таксама. Так што мы вельмі спадзяемся ў далейшым супрацоўнічаць з Беларусью".

На форуме падкрэслілі, што Беларусь - адна з нямногіх краін, дзе дзіця прыходзіць у школу ўжо з навыкамі чытання і арыфметыкі і, што важней за ўсё, ведае, як паводзіць сябе ў калектыве. Спецыялісты сцвярджаюць, што менавіта ад дашкольнай адукацыі залежаць ацэнкі дзяцей ва ўсе наступныя гады навучання.