Кампазіцыю Беларуская ваза збяруць 400 спартсменаў

26 июня 2014

Арганізатары вялікага свята верныя сабе - сёлета гледачы зноў убачаць шмат'ярусны жывы будынак - вазу складуць каля 400 спартсменаў. Гістарычную канструкцыю сёння сабралі і выпрабавалі студэнты ўніверсітэта фізкультуры. Хто заваюе яе вяршыню? Аб тонкасцях стварэння маштабнага свята - Юлія Чаргінец.


Каб зрабіць вазу, перанеслі экзамены на восень. Замест сесіі студэнткі-спартсменкі ўжо два тыдні як падзяліліся на колеры і ярусы. Штодня рэпеціруюць элементы кампазіцыі Беларускай вазы. Пакуль усё было ў зале, сёння першы выхад дзяўчат да вяршыні акрабатычнай фігуры.


Кожнаму свая вышыня - у залежнасці ад фізічных і прыродных даных 350 дзяўчат занялі розныя ўзроўні - усяго іх 13.


На вышыню 6 метраў усе паднімаюцца абавязкова са страхоўкай. А гэта і ёсць каркас праславутай вазы, ніжні ярус займаюць хлопцы, а ўсё вышэй і вышэй - прывілея асабліва дзяўчат - студэнтак-гімнастак.


Ніякай імправізацыі. Усе рухі сапраўды вывераныя згодна са сцэнарыем. Асобая ўвага - бяспецы, гэтаму асобна навучае рэжысёр аднаго з галоўных упрыгожванняў Дня Незалежнасці.


Падабенства гэтай канструкцыі паставілі на парадзе 75 гадоў назад у Маскве. Ідэя канструкцыі - ад беларусаў.


Ужо 35 гадоў як робіць такія вазы. Разам з бацькам таксама рэжысёрам-пастаноўшчыкам Рыгорам Рабелем - дадавалі ярусы, ставілі піраміды, кветнікі, але ў выніку прыйшлі да ідэальнай, на іх погляд, формы. Лепшым акампанементам для сваіх пастановак лічыць вальс, але ў нацыянальныя святы перавагу аддае патрыятычным песням. Сёлета чатыры сотні студэнтаў танцуюць тры з паловай хвіліны пад хіт Дарафеевай Беларусь - моцная.


Выступаюць артысты Беларускай вазы ў спецыяльных купальных касцюмах. Жоўтага, чырвонага, зялёнага колераў. Ва ўсіх белыя рукавы, якія складаюць пры руху арнамент беларускага флага.


Праз некалькі дзён Беларуская ваза, як і іншыя элементы маладзёжна-спартыўнага шэсця, аб'яднаюцца на рэальнай пляцоўцы. Праспекце Машэрава. Дзе можна будзе ўбачыць маштабнасць свята ў гонар Перамогі і Незалежнасці.