Кампазіцыя "Я самая" ў выкананні Хелены Мерааі змагаецца за званне "Песні года"

13 марта 2018

Хіт Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" намініраваны на прэстыжную прэмію "Дзявочнік Teens Awards". Кампазіцыя "Я самая" ў выкананні Хелены Мерааі змагаецца за званне "Песні года". Праект арганізуе Акадэмія папулярнай музыкі Ігара Крутога. Пераможцаў у розных намінацыях вызначыць прафесійнае журы, у складзе якога зоркі эстрады, спартсмены, блогеры, стылісты, артысты тэатра і кіно, тэлевядучыя. Падтрымаць Хелену можна ў Інтэрнэце - галасаванне праходзіць на сайце праекта devichnikteens.ru. Нагадаем, Хелена Мерааі з песняй "Я самая" прынесла нашай краіне пятую пазіцыю на дзіцячым "Еўрабачанні" ў Грузіі.

Пераможцы музычнай прэміі стануць вядомы 26 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання "Дзявочнік Teens Awards 2018" адбудзецца ў Маскве.