Комплексныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнага здарэння

29 октября 2020

У Оршы прайшлі комплексныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнага здарэння: узмацненне ветру да 30 метраў за секунду, моцны снегапад і рэзкае паніжэнне тэмпературы. Такая тактычная задума маштабных вучэнняў перад надыходам зімы. Арганізацыі і прадпрыемствы раёна адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры розных катаклізмах. Яны былі змадэляваныя на васьмі пляцоўках. Так, у выніку абвальвання даху пад цяжарам снегу на прадпрыемстве здараецца пажар. Пад заваламі знаходзяцца людзі, сітуацыю пагаршае ўцечка аміяку з тэхналагічнай сістэмы цэха. У ліквідацыі аварый удзельнічаюць пажарныя разлікі, аўтамабіль хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС. На іншых пляцоўках працуюць спецыялісты газавай службы, водаканала, электрасетак. Яны ліквідуюць аварыі на газаправодзе, цеплатрасе і лініі электраперадачы.

У тактыка-спецыяльных вучэннях прынялі ўдзел 184 чалавекі і 55 адзінак тэхнікі розных службаў і прадпрыемстваў Аршанскага раёна.