Падраздзяленні 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады пачалі пагрузку тэхнікі на чыгуначныя платформы. Яны здзейсняць марш на палігон Гожскі. Там байцам трэба будзе адрабіць навучальна-баявыя задачы. А на палігоне Лепельскі танкавы батальён той жа брыгады пачаў трэніроўкі. Пасля паспяховага маршу ў Барысаве падраздзяленні 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады пачалі разгружаць тэхніку.
І сёння ў адпаведнасці з задумай праверкі прыведзеныя ў гатовасць да выканання задач усе авіяцыйныя базы і некалькі зенітных ракетных воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА. Працягваюць выконваць задачы па прызначэнні падраздзяленні сухапутных войскаў і сіл спецыяльных аперацый.













