Кампанія Увага - дзеці! стартавала ў Беларусі

27 августа 2013
А з першым навучальным днём уступіць у сілу і спецыяльны праект Бяспечная прастора. Таксама ў школах з'явяцца і відэакамеры.


Як будуць сачыць за бяспекай вучняў, ведае Аляксандр Харавец.
Святлана Чурбанава, дырэктар ДУА СШ № 30 г. Мінска за сваіх вучняў (а іх больш за тысячу) спакойная. Тэрыторыю навучальнай установы надзейна абараняе агароджа. За тым жа, што адбываецца ўнутры, зараз будуць сачыць яшчэ і відэакамеры. Камеры ўсталяваныя на кожных веснічках па ходзе руху дзяцей.
Толькі ў сталіцы на агароджу школьных тэрыторый з бюджэту выдзелена каля 100 мільярдаў рублёў. У 115-ці школах горада ўжо працуюць відэакамеры. Да канца года ўсе вучні будуць пад відэаназіраннем.
Таццяна Станіславаўна, маці вучня СШ № 30 г. Мінска: Гэта важна, бо засцеражэ дзяцей ад выхаду на праезную частку.
За бяспекай школьнікаў па дарозе ў школу пільна сочыць дарожная міліцыя. Сёння ўсе вадзіцелі ўключылі блізкае святло фар. Акцыя Увага - дзеці! завершыцца 6 верасня. Да таго ж інспектары нават распрацавалі для вучняў бяспечныя маршруты ад дома да школы.
Таццяна Харлінская, начальнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама: Дзесьці мы паставілі дадатковыя агароджы, дзесьці змянілі работу святлафораў і распрацавалі праект такім чынам, каб дзеці як мага радзей пераходзілі праезную частку і знаходзіліся ўдалечыні ад транспартных сродкаў.
Пад асаблівым кантролем і стыхійныя паркоўкі каля школ. У гэтым выпадку, заяўляюць у ДАІ, шукаць свае аўтамабілі парушальнікам адназначна прыйдзецца на штрафстаянках.
Калі бацькі лічаць, што дарога дзіцяці ў школу не зусім бяспечная (напрыклад, адсутнічаюць святлафоры, не абгароджаная школьная тэрыторыя або з-за прыпаркаваных машын не відаць, што адбываецца на дарозе), можна звярнуцца ў ДАІ. Усе заўвагі бацькоў будуць разгледжаныя і ўлічаныя.