Кампанія Velcom адкрыла сімвалічную базавую станцыю з лёду

20 января 2017

Так яна адзначыла завяршэнне мадэрнізацыі 3G-сеткі ў Беларусі. Ледзяная скульптура стала самай высокай у краіне. Яе вышыня - 4 з паловай метры, вага - 2 тоны. Чакаецца, што фігура прастаіць у гарналыжным комплексе "Сонечная даліна" некалькі тыдняў. Палюбавацца на незвычайную станцыю сувязі і зрабіць сэлфі на яе фоне можа кожны. За ўзвядзеннем устаноўкі назірала Ксенія Лебедзева.

Гэтая станцыя сувязі для Velcom стала 3201. Будавалі яе з лёду. Узброіўшыся бензапілой, лобзікам і малатком топ-менеджмент працаваў над апошнімі штрыхамі, над бездакорнасцю фігуры, як працавалі над бездакорнасцю сувязі. Устаноўка стала сімвалам завяршэння будаўніцтва найбуйнейшай у Беларусі 3G-сеткі. Зараз яна працуе амаль у кожным кутку краіны.

Гельмут Дуз, гендырэктар УП Velcom: "Сёння мы завяршылі найбуйнейшы за 10 гадоў праект па мадэрнізацыі. У будучыні мы будзем усё ж факусіравацца на развіцці дата-цэнтра, на развіцці фіксаванай сеткі і паляпшэнні якасці мабільнай сувязі. Дадзеная мадэрнізацыя, пра якую мы гаворым сёння, дазваляе нашай сетцы падтрымліваць усе наяўныя стандарты - 2G, 3G, 4G".

Калі ў пачатку 2016 года праз сетку трэцяга пакалення праходзіла толькі 30 % званкоў, то зараз - больш за палову галасавых выклікаў. Яшчэ больш актыўна пачалі выкарыстоўваць мабільны Інтэрнэт - 97 % трафіку сёння перадаецца па тэхналогіях 3G.

Роберт Дашан, намеснік гендырэктара УП Velcom: "Усе кліенты атрымаюць больш шырокую зону пакрыцця для значна больш хуткага мабільнага Інтэрнэту з усімі яго дадаткамі, відэа, voka ТБ. Больш за тое, зараз, атрымаўшы тэхнічныя магчымасці, на базе якой можна запускаць новыя прадукты, кампанія прапануе ў тым ліку і новыя тарыфныя планы, якія маюць камфортныя ўмовы для карыстання гэтай сеткай".

Развіццё 3G прадоўжыцца. У найбліжэйшы год Velcom запусціць яшчэ дзве сотні базавых станцый, якія дапамогуць забяспечыць бесперапынны пераход, у прыватнасці, з адной тэхналогіі ў другую - з 2G у 3G і адваротна.