Кампанія "Белавія" вярнулася ў Шарамецьева

22 апреля 2019
Сёння маскоўскі аэрапорт прыняў першых пасажыраў з Мінска. Рэйс у найбуйнейшую авіягавань Расіі адкрывае новыя магчымасці  для прамых перавозак і амаль на траціну павялічвае частату палётаў паміж сталіцамі Саюзнай дзяржавы, а таксама пашырае транзітныя магчымасці, дазваляючы карыстацца рэгулярнымі транскантынентальнымі рэйсамі з Шарамецьева. Усе нюансы  ў рэпартажы Вікторыі Антоненкавай.

Звыклую для аэрапорта мітусню сёння дапоўнілі інтэрв'ю і ўспышкі камер. Пасля сямігадовага перапынку  кампанія "Белавія" аднавіла рэйсы ў Шарамецьева. Парадуе цана білетаў і традыцыйна высокая якасць абслугоўвання. Эмбраеры на 107 крэслаў будуць лятаць двойчы  на дзень. Пры гэтым час падабраны максімальна зручны як для бізнес-пасажыраў, так і для тых, хто накіроўваецца праз аэрапорт транзітам.

Ужо першы рэйс вылецеў у Маскву з поўнай запаўняльнасцю. У хуткім часе, гавораць пасажыры, білетаў на яго будзе проста не дастаць. Першы рэйс з Мінска ў Шарамецьева традыцыйна сустракалі праз водныя вароты. А ўрачыстае разразанне чырвонай стужкі звязала беларускую сталіцу і найбуйнейшы аэрахаб Масквы.

Міжнародны аэрапорт Шарамецьева - першы ў Расіі па аб'ёме пасажырапатоку, ён уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых аэравузлоў Еўропы і топ-50 самых загружаных аэрапортаў свету.

Шарамецьева абслугоўвае рэйсы 40 авіякампаній па дзвюх сотнях напрамкаў. Летась ён перавёў амаль 46 млн пасажыраў.

Спыняцца на дасягнутым авіякампанія "Белавія" не збіраецца. Ужо ў маі ў раскладзе з'явіцца новы рэгулярны рэйс у Талін.