Кампанія "Амкадор" правяла незвычайную акцыю да Дня абароны дзяцей

1 июня 2015

Да Дня абароны дзяцей незвычайную акцыю правялі супрацоўнікі найбуйнейшага ў СНД і Усходняй Еўропе вытворцы дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі "Амкадор". На дзень састаў кадраў завода амаль поўнасцю абнавіўся. Паспрабаваць сябе ў ролі канструктара, наладчыка, вадзіцеля, юрыста або нават дырэктара "Амкадора" змаглі амаль сто маленькіх беларусаў.

Дар'я Цімафеева, вядучы інжынер ААТ "Амкадор": "Для дзяцей гэтае свята вельмі важнае, таму што тут яны могуць убачыць, што такое прадпрыемства, як нараджаюцца машыны, як гэта ўсё робіцца. Вось яны бачаць, што машына едзе, а як гэта стваралася? Канструктары паказваюць, як яны гэта зрабілі, майстэрня "Кіруем заводам" паказвае, хто на прадпрыемстве якую ролю адыгрывае, якая важная роля ў кожнага з супрацоўнікаў".

Лепшыя спецыялісты кампаніі ў майстэрнях завода правялі для дзяцей навучальныя майстар-класы, а затым арганізавалі сапраўднае шоу з удзелам машын "Амкадор".