Камунальнікі рыхтуюцца да зімовага сезона

24 ноября 2017

Рыхтуюцца да зімовага сезона і камунальнікі. Сталічныя службы пачалі ўкрыццё зялёных насаджэнняў уздоўж асноўных магістраляў. Часцей за ўсе дрэвы пакутуюць не столькі ад марозу, колькі ад солі і хімічных рэагентаў. Прафілактычныя работы прадоўжацца да канца наступнага тыдня.

З вуліц сталіцы на зіму прыбяруць і кадкі з хвойнымі дрэвамі. Зімаваць яны будуць у спецыяльна абсталяваных памяшканнях.