Камунальная аварыя ў Мінску: жыхары трох раёнаў засталіся без вады

22 апреля 2021
Працягваем сачыць за сітуацыяй з камунальнай аварыяй у Мінску. Напярэдадні вечарам адразу ў трох раёнах сталіцы з кранаў знікла вада. Прычына - пашкоджанне буйнога трубаправода ў раёне будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Убарэвіча. Падвоз вады  аператыўна арганізаваў Мінскводаканал. 

Усю ноч на месцы аварыі працавала наша здымачная група. Храналогія падзей у Анастасіі Бенедзісюк (відэа)