Каментарыі Дзяржкантролю аб працы сферы ЖКГ

26 июля 2017

Знізіць гадавыя затраты на 220 мільёнаў рублёў, а сабекошт паслуг амаль на сем з паловай працэнтаў. Такіх вынікаў дазволіць дасягнуць на працягу двух гадоў комплекс мер, распрацаваны Дзяржкантролем.

Сёння ведамства праводзіць вялікую калегію. Праблемы сферы ЖКГ абмяркоўваюцца разам з міністрамі, губернатарамі і апаратам урада. Праверкі выявілі шматлікія недахопы, а правапарушэнні носяць сістэмны характар - заяўляюць кантралёры. Самыя вялікія праблемы выяўленыя ў энергетычнай і водаправоднай гаспадарцы. Як вынік - завышаны кошт цяпла, а замена труб вады і каналізацыі ідзе павольна. Пытанне закупак тавараў і паслуг кіраўнік Дзяржкантролю Леанід Анфімаў назваў самым крымінальным.

Нерацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, пазапраўнае атрыманне бюджэтных сродкаў, прыпіскі і безгаспадарчасць. Як павысіць эфектыўнасць ЖКГ, скараціць затраты і зняць рознагалоссі. Што думае з гэтай нагоды профільны міністр Аляксандр Церахаў - глядзіце сёння ў вялікім рэпартажы ў праграме "Панарама".