Камітэт дзяржаўнай бяспекі адзначае прафесійнае свята

20 декабря 2013
Самая сакрэтная служба Беларусі - Камітэт дзяржаўнай бяспекі - сёння адзначае прафесійнае свята. 96 гадоў таму з'явілася Усерасійская надзвычайная камісія. З тых часоў за супрацоўнікамі і замацавалася папулярная назва чэкісты. Пра гэта ведамства мы ведаем толькі па паспяховых аперацыях - гэта барацьба з экстрэмізмам і злачыннасцю. КДБ надзейна абараняе інтарэсы краіны і выконвае важную і адказную працу, якая патрабуе мэтанакіраванасці і мужнасці.

З прафесійным святам кіраўніцтва, асабісты састаў, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.