Камітэт дзяржкантролю праверыў сельгаспрадпрыемствы краіны

4 августа 2017

Тэрміны падрыхтоўкі ўборачнай тэхнікі да жніва павінны быць завершаныя да 20 чэрвеня.

Камітэт дзяржкантролю праверыў сельгаспрадпрыемствы краіны і амаль у ста працэнтах выпадкаў выявіў недахопы. Галоўны з якіх - падрыхтоўка тэхнікі непасрэдна перад выхадам у поле. Кантроль за ходам прац будзе працягнуты, рэйды плануецца праводзіць сумесна з органамі пракуратуры, МУС, Дэпартаментам фінансавых расследаванняў.

Старшыня дзяржкантролю таксама паказаў на неабходнасць забеспячэння захаванасці сабранага збожжа: на жаль, ёсць выпадкі няспраўнага зернесушыльнага абсталявання, у некаторых гаспадарках хлеб ляжыць пад адкрытым небам.