Камітэт дзяржкантролю правёў першае пасяджэнне рабочай групы

10 февраля 2014

У сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў найбліжэшыя 4 месяцы будзе праведзены дбайны аналіз. Сёння Камітэт дзяржкантролю правёў першае пасяджэнне рабочай групы. Яна створана па даручэнні Прэзідэнта з тым, каб выявіць асноўныя праблемы ў працы сферы, якую зусім не беспадстаўна называюць адной з самых адчувальных. Такая праца была праведзена ў будаўнічай галіне. Зараз рабочая група ўкараняецца ў будні беларускай ЖКГ.


Аб планах, задачах і першых кроках на гэтым шляху - рэпартаж Святланы Канапацкай. Вось так з мелам ля дошкі Аляксандр Якабсон сёння пачаў першае пасяджэнне рабочай групы. Умовы задачы, якую трэба вырашаць, толькі з выгляду простыя. Такім чынам, ёсць нейкі аб'ём паслуг, іх аказвае ЖКГ. Насельніцтва аплачвае 25 працэнтаў, астатнія 75 - за дзяржавай. Так палічылі ў ЖКГ. Аднак Дзяржкантролю трэба пералічыць. Занадта шмат невядомых у гэтай прапорцыі.


У руках у старшыні Дзяржкантролю аб'ёмны даклад, у якім нямала цікавых фактаў. Напрыклад, у адным з рэгіёнаў у састаў ЖКГ уключаны стратны завод. Яго фінансавыя праблемы леглі ў сабекошт паслуг ЖКГ. І такіх прыкладаў на 5 старонак даклада. Гэтая і ёсць той накіп, які трэба зняць Дзяржкантролю. Высветліць што за лічбамі, з чаго складаецца сабекошт паслуг ЖКГ - у гэтым сутнасць даручэння Прэзідэнта, якое Аляксандр Лукашэнка агучыў на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ.


Услед за будаўнічай сферай рабочая група ўкараняецца ў працу ЖКГ. Сёння прайшло першае пасяджэнне. Абмеркавалі план дзеянняў. У ім 26 пунктаў. Пакуль. Не выключана карэкціроўка. Сёння пачалі са структуры кіравання жылкамунгасам. Як высветлілася, ёсць што аптымізаваць


Сяргей Раўнейка, начальнік галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю: На сённяшні дзень мы канстатуем, што маюцца ў галіны залішнія структуры, гэта значыць, пэўныя звёны, якія стаяць паміж арганізацыямі ЖКГ і органамі кіравання. У прыватнасці, гэта гарадскія ўпраўленні ЖКГ, якія існуюць у абласных цэнтрах, шмат у чым яны дубліруюць функцыі. Мяркуецца, што будзе выпрацаваная адзіная сістэма для ўсіх рэгіёнаў краіны.


Для вывучэння праблем на месцах ва ўсіх абласцях будуць створаны рабочыя групы. Усе прапановы будуць улічвацца.


Тут, у Дзяржкантролі, рабочая група будзе засядаць як мінімум 2 разы на тыдзень. Схема тая ж, што і ў працы з будаўнічай галіной. Абмеркаванне праблемы, выпрацоўка рашэння. Да 31 мая ўся праца павінна быць завершана. І ўвесь накіп з працы ЖКГ павінны быць зняты, пакінуўшы чыстыя лічбы, факты, рашэнні.