Камітэт дзяржкантролю працягвае сачыць за сітуацыяй з навядзеннем парадку ў арганізацыях АПК

22 августа 2019

За два апошнія месяцы выяўлена каля дзвюх сотняў парушэнняў. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржкантролю. Леанід Анфімаў адзначыў, што ўсе вінаватыя службовыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. Плануецца, што кантрольнае ведамства будзе сачыць за сітуацыяй з навядзеннем парадку ў АПК яшчэ не меней як два гады - датуль, пакуль такая неабходнасць будзе існаваць. Яшчэ адна актуальная тэма - уборка збожжа. 

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі:

"Фіксуюцца парушэнні тэхналагічных рэгламентаў, безгаспадарчасць пры ўборцы збожжа, прасыпанні яго з машын пры перавозцы. Дарэчы, многія неабыякавыя грамадзяне сігналізуюць нам пра такія факты - мы правяраем. Калі яны пацвярджаюцца, прымаюцца жорсткія меры рэагавання да такіх гаспадарак і іх кіраўнікоў".

Усяго з пачатку года супрацоўнікі ведамства правялі некалькі сотняў праверак і дзясяткі аўдытаў эфектыўнасці. Заведзена амаль 600 крымінальных спраў, больш за сто мільёнаў рублёў вернута ў дзяржбюджэт. У цэлым жа за апошнія пяць гадоў колькасць кантрольных мерапрыемстваў скарацілася ў разы. Інспектары робяць стаўку на прафілактыку.