Камітэт дзяржкантролю падвёў вынікі працы за мінулы год

5 февраля 2014

Каля трыльёна рублёў спагнана ў бюджэт краіны дзякуючы дзейнасці Камітэта дзяржкантролю за мінулы год. Гэта ўдвая больш, чым у 2012-м. Гэтыя лічбы агучылі сёння на калегіі ведамства, прысвечанай вынікам працы за мінулы год. Акрамя таго, амаль 1,5 трыльёна рублёў удалося зберагчы ад неабгрунтаваных выплат. Камітэт таксама працягвае займацца распрацоўкай і ўкараненнем новых праектаў па ўдасканаленні заканадаўства.


Яшчэ адзін кірунак, якім мае намер заняцца кантралюючае ведамства, - гэта сфера ЖКГ. У найбліжэйшы час дзяржкантроль сфарміруе рабочую групу, якая вывучыць пытанні фарміравання сабекошту паслуг па энергазабеспячэнні. Аналагічная група была створана для вывучэння праблемных пытанняў будаўнічай галіны.