КДК пераарыентаваўся з колькасці на якасць

10 февраля 2016

Менш кантролю - больш выніковасці. Камітэту дзяржкантролю атрымалася выканаць галоўную задачу - пераарыентавацца з колькасці праверак на якасць. Такую заяву сёння зрабіў кіраўнік камітэта Леанід Анфімаў на выніковым мерапрыемстве ведамства. За апошнія 10 гадоў Дзяржкантроль скараціў колькасць праверак у дзевяць разоў. Эканамічны эфект ад адной рэвізіі, напрыклад, летась склаў больш як чатыры мільярды рублёў. Усяго кантралёрамі спагнана больш за два трыльёны рублёў, што ў 1,5 раза больш за 2014. Дзякуючы прафілактычным і папераджальным мерам камітэту атрымалася прадухіліць неабгрунтаваныя выплаты з дзяржбюджэту на суму звыш паўтара трыльёна рублёў. Праводзіліся праверкі і аналізавалася праца фактычна ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Сышлі ад колькасных паказчыкаў у колькасці праверак, а зрабілі акцэнт больш на выніковасць гэтых праверак. Ну, па-першае, каб не тузаць і суб'екты гаспадарання і ісці на суб'ект гаспадарання, як таго патрабуе Кіраўнік дзяржавы, не проста так, таму што мы даўно не былі, а ісці на пэўную праблему, якую мы высвятляем або выяўляем, перад тым як прыйсці на гэтую арганізацыю, ведаючы пра тое, што там ёсць парушэнні, на аснове аператыўнага падпрацоўвання".

Каго чакае візіт кантралёраў сёлета? Гэта прадпрыемствы, дзе ёсць рызыкі або прыкметы фінансавых парушэнняў. У першую чаргу рэвізіі будуць накіраваныя на прадухіленне такіх злачынстваў.