Камітэт Дзяржкантролю пачынае буйнамаштабную акцыю

6 февраля 2013
678 мільярдаў рублёў спагнаныя ў бюджэт. 712 мільярдаў урону папярэджана. Гэтыя лічбы гавораць самі за сябе і як нішто іншае найбольш выразна адлюстроўваюць праведзеную за мінулы год работу Камітэта дзяржаўнага кантролю. Сярод асноўных кірункаў былі праверкі дрэваапрацоўчай прамысловасці, ЖКГ і энергетычнай сферы. Напрыклад, аб'яднанне Белпалівагаз.
Гэтыя кадры - прыклад, як не павінна быць. Здымкі зробленыя ў 2007 годзе. Менавіта так у той час выглядаў Бярэзінскі торфабрыкетны завод. Разруха, струхлелыя будынкі і работнікі, якія пакідаюць прадпрыемства, як карабель, што тоне. Карціна, здавалася б, пяцігадовай даўнасці, але да сучаснікаў яе ўсё ж адносілі. Да сённяшняга дня.
Сёння гэта сучаснае прадпрыемства, на якім працуе каля 140 чалавек. Дабіцца таго, каб завод працаваў у тры змены і павялічыў аб'ёмы вытворчасці на чвэрць, удалося дзякуючы рэканструкцыі, з якой, дарэчы, у свой час былі праблемы. Іх удалося вырашыць, але толькі пасля ўмяшання дзяржкантролю.
Фактычна запланаваная на 2010 год рэканструкцыя была завершаная толькі праз год. Вар'іраванне цэнаў на матэрыялы, рост кошту паслуг - далёка не поўны пералік сюрпрызаў, якія тармазілі мадэрнізацыю вытворчасці.
Менавіта тады ў ход пайшлі галоўныя козыры кантралёраў - дакладныя ўказанні плюс суладныя дзеянні з кіраўніцтвам прадпрыемства. Вынік - лагічна завершанае развіццё завода пры значнай эканоміі бюджэтных сродкаў. Галоўнае, што ўвесь час станаўлення на ногі стратэгічна важнага для беларускай энергетыкі завода дзяржкантроль быў побач.
Па сутнасці, грашовы складальнік кожнай з праверак даў імпульс да ўдасканалення бюджэтнага заканадаўства. За мінулы год рэвізоры вельмі часта сутыкаліся з фінансавымі нестасоўкамі ў той ці іншай справе. Глабальны аналіз толькі пацвердзіў: праблемы ёсць, і іх трэба вырашаць. Толькі за мінулы год дзяржкантроль унёс 313 прапаноў заканадаўцам.
А вось упартая рэч статыстыка гаворыць: беларусы ў дзяржкантроль звяртацца сталі радзей. Спецыялісты такую тэндэнцыю звязваюць у першую чаргу з работай на апрярэджванне. У арсенале рэвізораў па-ранейшаму найбольш эфектыўныя метады дапамогі - прамыя лініі і пісьмовыя звароты. Кожная чацвёртая скарга вырашаецца са станоўчым вердыктам.
Кіраўніцтва краіны разумее ўсю значнасць галоўнага кантралюючага органа. Менавіта таму сёння ведамству былі афіцыйна ўручаныя асабліва ганаровыя знакі - эмблема і сцяг. Гэта знакі не толькі прызнання, а ў большай ступені арыенціры на бездакорную службу.