За выкананнем тэхналагічнай дысцыпліны сочыць Камітэт дзяржкантролю. Спецыялісты манітораць сітуацыю ў палях і на мехдварах. Пільная ўвага - падрыхтоўцы энерганасычаных трактароў. Зараз важна прыкласці максімум намаганняў.
У гэтым сезоне на поўначы краіны правядуць эксперымент па вырошчванні цукровага бурака. Пад культуру выдзелілі палі ў трох раёнах вобласці.













