Камітэт Дзяржкантролю Беларусі сёння правядзе гарачую лінію

27 мая 2021

Тэма зносін - узаемаадносіны грамадзян з лізінгавымі арганізацыямі, ламбардамі, фінансавымі і крэдытнымі брокерамі, іншымі фінансавымі пасрэднікамі. 

Мінчане і жыхары рэгіёнаў могуць паведаміць аб нядобрасумленнай дзейнасці фінансавых пасрэднікаў, фактах парушэння імі заканадаўства, правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Прадстаўнікі лізінгавых, мікрафінансовых і іншых фінансавых арганізацый таксама могуць выказаць сваё меркаванне аб праблемных пытаннях і ўнесці прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. Звярнуцца на гарачую лінію можна з 10 раніцы да 12 па нумары: 8 (017) 328 69 40.