Камісія ААН па наркатычных сродках прыняла ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю

17 марта 2017

Камісія ААН па наркатычных сродках прыняла ініцыяваную нашай краінай рэзалюцыю аб ролі школы, грамадства і сям'і ў справе прадухілення спажывання наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў. Асноўны пасыл гэтага рашэння ў тым, што менавіта сям'я, школа і грамадства закліканыя іграць ключавую ролю ў барацьбе са спажываннем забароненых рэчываў моладдзю. Дакумент атрымаў шырокую міжнародную падтрымку з боку дзяржаў ЕС, абедзвюх Амерык. Пасяджэнне камісіі завяршылася ледзь больш за гадзіну таму. Нам удалося звязацца з Вадзімам Пісарэвічам - прадстаўніком беларускай дэлегацыі ў Вене.