Камфортнае жыллё па даступных цэнах

1 февраля 2017

На выніковай калегіі Мінбудархітэктуры прадстаўнікі галіны з усёй рэспублікі абмяркоўвалі новыя падыходы ў будаўніцтве: што і па якім кошце ўзводзіць. Паводле слоў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, на першы план выходзіць комплексная забудова жылога асяроддзя. Увогуле, летась у краіне ўзвялі амаль 4 мільёны 300 тысяч квадратных метраў. У гэтым плануюць тры з паловай. Вядзецца праца па паніжэнні выдаткаў, але пакуль прапановы па-ранейшаму перавышаюць пакупальніцкую здольнасць.

Над паніжэннем выдаткаў зараз працуюць беларускія навукоўцы, праектыроўшчыкі, спецыялісты Мінбудархітэктуры. Сярод прыярытэтаў - экспарт будаўнічых паслуг. За тры гады галіна страціла 35 тысяч чалавек.