Камфортнае надвор'е ў Мінскай вобласці захаваецца

23 августа 2019

Камфортнае надвор'е ў Мінскай вобласці захаваецца: месцамі слупкі тэрмометраў паказваюць удзень плюс 24 градусы. Уначы тэмпература паветра складзе 8-13 са знакам "плюс". Будзе пераважна без ападкаў, раніцай каля вадаёмаў магчымы туман. Вецер паўднёва-ўсходні - уначы слабы, удзень умераны. Добрае надвор'е захаваецца і ў выхадныя. А ў пачатку наступнага тыдня стане яшчэ цяплей.